Штучнае гадаванне павышае ўзроўні мыш'яку ў арганізме дзяцей

Немаўляты, якія знаходзяцца на штучным гадаванні, могуць мець больш высокія ўзроўні мыш'яку ў арганізме, чым дзеці, якія знаходзяцца на грудным гадаванні, папярэджваюць навукоўцы з Дартмуцкага каледжа.

Даследнікі вымералі ўзроўні мыш'яку ў хатняй вадаправоднай вадзе, мачы 72 немаўлятаў ва ўзросце 6 тыдняў і ў грудным малацэ 9 жанчын у Нью-Гэмпшыры. Аказалася, што ўзровень мыш'яку ў мачы быў у 7,5 разы ніжэй у дзяцей, якія знаходзяцца на грудным гадаванні, чым у дзяцей на штучным гадаванні. Самыя высокія канцэнтрацыі мыш'яку ў вадаправоднай вадзе нашмат перавышалі канцэнтрацыю мыш'яку ў сухіх сумесяў, але для большасці немаўлятаў сумесі і вада спрыялі павышэнню ўтрымання мыш'яку ў арганізме. Канцэнтрацыя мыш'яку ў грудным малацэ была найменшай.

Вынікі гэтага даследавання падкрэсліваюць, што грудное гадаванне можа паменшыць ўздзеянне мыш'яку на арганізм дзіцяці, кажуць спецыялісты. Яны нагадваюць, што высокія ўзроўні мыш'яку могуць выклікаць рак і іншыя захворванні, а яго ўздзеянне ў пачатку жыцця звязана з падвышанай смяротнасцю плёну, зніжэннем масы цела пры нараджэнні і пагаршэннем пазнавальных функцый.