Брытанец, якому дыягнаставалі вірус Эбола - ачуняў

Як паведамілі ў лячэбнай установе, грамадзянін Вялікабрытаніі, якому раней паставілі дыягназ ліхаманка Эбола, ачуняў і ў бліжэйшы час будзе выпісаны з бальніцы.

Як толькі ў жыхара Брытаніі выявілі вірус Эбола, яго ў тэрміновым парадку транспартавалі ў Лондан. Лячэнне ад гемарагічнай ліхаманкі 29-гадовы пацыент праходзіў у аддзяленні бальніцы Royal Freе. Падчас лячэння медыкі ўжылі новы эксперыментальны прэпарат ZMapp.

Некаторы час раней прэзідэнт арганізацыі «Лекары без межаў», падчас канферэнцыі ААН, выказала меркаванне датычна таго, што ў барацьбе з гемарагічнай ліхаманкай Эбола медыкі краін Афрыкі церпяць паразу. Варта адзначыць, што на сённяшні дзень ужо 1500 чалавек загінулі ад гэтага захворвання. Па прагнозах Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ахвярамі ліхаманкі Эбола ў будучыні могуць стаць 20 000 хворых.