Эбола пакуль не 'дабралася' да Расеі

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі паведаміў, што па стане на сённяшні дзень, не было ўстаноўлена заражэнне гемарагічнай ліхаманкай Эбола грамадзян РФ: «Па інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), агульная колькасць тых, хто захварэў, ужо перавысіла 3 тыс.

чалавек. Больш за палова з іх — са смяротным зыходам. Найбольшая колькасць інфіцыраваных зафіксавана ў Ліберыі, Сьера-Леонэ, Гвінеі, лакальныя ачагі ліхаманкі Эбола зафіксаваны ў рэспубліцы Конга, адзінкавы выпадак — у Сенегале. Сусветная супольнасць у каардынацыі з СААЗ прымае самыя актыўныя меры па садзейнічанні мясцовым уладам у пацярпелых дзяржавах. Асноўныя намаганні сканцэнтраваны на аказанні медыцынскай дапамогі. Пакуль змяніць сітуацыю ў лепшы бок не атрымоўваецца. Па прагнозах СААЗ, для пераадолення ўспышкі эпідэміі Эбола спатрэбіцца ад шасці да дзевяці месяцаў, а колькасць інфіцыраваных да канца верасня можа дасягнуць 20 тыс. чалавек. Расея аказвае тэхнічнае i кансультатыўнае садзейнічанне ў барацьбе з распаўсюджваннем захворвання. У Гвінею і Ліберыю перададзеныя расійскія медыцынскія модулі, з другой паловы жніўня ў Канакры працуе спецыялізаваны противоэпидемиологический комплекс».

Акрамя ўжо сказанага, афіцыйны прадстаўнік дадаў, што ў гэтым годзе ўзнос РФ на лячэнне гемарагічнай ліхаманкі Эбола склаў 3 мільёны даляраў ЗША.