Марыхуана можа выратаваць ад ліхаманкі Эбола

Амерыканскія даследчыкі адзначаюць, што эфектыўным сродкам барацьбы з эпідэміяй ліхаманкі Эбола можа стаць марыхуана.

Даследчыкі настойваюць: марыхуана здольная змагацца з вірусам ліхаманкі Эбола ў крыві чалавека на малекулярным узроўні.

Акрамя гэтага марыхуана можа таксама стаць і эфектыўным агульнаўмацавальным сродкам для пацыентаў, якім быў дыягнаставаны вірус. А ўсё таму, што ў склад травы ўваходзяць ферменты, якія аказваюць эфектыўнае лячэбнае ўздзеянне на арганізм чалавека не толькі супраць віруса Эболы, але і для барацьбы з гепатытам З і ВІЧ-інфекцыяй.

Часта трава марыхуаны выкарыстоўваецца для аднаўлення арганізма пацыентаў, якія перанеслі цяжкія захворванні. А вось пацыентам, якія пакутуюць ад смяротных хвароб, марыхуана дапамагае справіцца з псіхалагічным ціскам.

Па стане на сённяшні дзень ад эпідэміі гемарагічнай ліхаманкі Эбола памерлі больш за 5000 пацыентаў.