Музыка дапамагае людзям адчуваць сябе моцнымі

У большасці людзей ёсць любімы спіс песень, які яны выкарыстоўваюць, каб матываваць сябе падчас трэніровак ці перад важнай падзеяй. А цяпер амерыканскія навукоўцы з Паўночна-Заходняга універсітэта ў Ілінойсе выявілі, што музыка дапамагае людзям адчуваць сябе моцнымі і магутнымі.

Пры гэтым спецыялісты адзначаюць, што падобным эфектам валодаюць толькі некаторыя песні, у прыватнасці, з павышаным узроўнем басоў, напрыклад,«We will rock you» і «Get ready for this».

У ходзе даследавання спецыялісты далі праслухаць падыспытным 31 песню з некалькіх жанраў, уключаючы рок, хіп-хоп, рэгі і г. д. Навукоўцы выявілі, што магутныя басы выклікалі ў людзей адчуванне сілы і магутнасці. Пры гэтым тэкст песні не меў ніякага значэння. Спецыялісты тлумачаць гэта тым, што калі людзі чуюць канкрэтныя музычныя элементы, якія выказваюць пачуццё сілы, гэтая сіла пачынае развівацца ў іх саміх ўнутры. Гэта кажа аб тым, што некаторыя музычныя творы могуць выклікаць магутныя перажыванні, таму што гэтыя перажыванні часта ідуць у пары з канкрэтнай музыкай. Напрыклад, песні, якія часта выкарыстоўваюцца на спартыўных мерапрыемствах, могуць выклікаць моцныя пачуцці, якія асацыююцца з сілай, перамогай і ўзнагароджаннем.

Навукоўцы плануюць працягнуць вывучэнне іншых патэнцыйных механізмаў, з дапамогай якіх музыка можа абудзіць у чалавеку сілу. Яны таксама хочуць высветліць, ці можа праслухоўванне пэўнай музыкі прывесці да больш жаданых вынікаў на гутарках, падчас перамоваў і пры правядзенні маркетынгавых кампаній.